Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 02 Август 2024 09:58

Кожны дзень новыя рубяжы: на Бабруйшчыне працягваюць ушаноўваць перадавікоў жніва

Сёння віншаванні і падзякі з гэтай нагоды прымаў экіпаж зернеўборачнага камбайна СВК “Гігант” у складзе старшага камбайнера Алега Вяроўкіна і камбайнера Максіма Быкава, якія намалацілі звыш тысячы тон зерня.

Маючы добрую традыцыю — не пакідаць такія падзеі без увагі, на поле за в. Малінаўка, дзе ў гэты дзень гаспадарка вяла ўборачныя работы, прыехалі начальнік вытворча-эканамічнага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі, старшыня раённага аб’днання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў і прадстаўнікі СВК.

— Упэўнены, што намалочаная тысяча тон зерня — не апошняя на рахунку вашага зладжанага экіпажа ў гэтую ўборачную кампанію. Жадаю далейшай паспяховай работы і новых вытворчых дасягненняў, — адзначыў Віктар Садоўскі.

Віталь Сідзюк, уручаючы экіпажу прывітальны адрас, падзякаваў хлебаробам за працу і нагадаў, што сёлета яны намалацілі першую тысячу на некалькі дзён раней за мінулы год.  

Спрыяльнага надвор’я, высокага ўраджаю, якаснай уборкі і далейшай плённай працы пажадаў экіпажу-тысячніку Максім Ганжураў. Разам з лістамі падзякі лідар раённай прафсаюзнай галіновай арганізацыі ўручыў перадавікам жніва каштоўныя падарункі.

Такім чынам на гэтую пару ў раёне 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, 2 — экіпажы і адзін — камбайнер-тысячнік.

 

Прочитано 113 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.