Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 31 Июль 2024 16:10

Маладыя парламентарыі паразмаўлялі з выхаванцамі дзіцячага лагера

Дыялогавая пляцоўка на тэму “Моладзь — знак якасці краіны” у межах рэспубліканскага праекта, які рэалізуецца маладзёжным парламентам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ва ўсіх установах адукацыі, у тым ліку дзіцячых аздараўленчых лагерах краіны, прайшла сёння ў лагеры “Бабраня-2010”.

За сталом дзеля вывучэння і вырашэння актуальных пытанняў юных грамадзян, прасоўвання ў іх асяродку цікавых ініцыятыў, а разам і прывіцця юнакам і дзяўчатам любові да роднага краю, гонару за Радзіму сабраліся актывісты маладзёжнага руху Бабруйскага раёна на чале з членам Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Анастасіяй Гацко і выхаванцы старэйшых атрадаў лагера.

— Дыялогавая пляцоўка ў рамках праекта “Моладзь — знак якасці краіны” — не першая, праведзеная намі ў раёне. Да гэтага мы сустракаліся з выхаванцамі патрыятычнага лагера “Радзіма”, а таксама гэтага лагера, толькі ў іншыя змены, наперадзе — яшчэ сустрэчы з моладдзю. Праект мае на ўвазе абмеркаванне з падрастаючым пакаленнем актуальных праблем моладзі, у тым ліку падлеткаў, прывіццё ім традыцыйных каштоўнасцей, нацэльванне на праяўленне актыўнай грамадзянскай пазіцыі — і ўсё гэта на іх мове. Менавіта такія мэты ставім, сустракаючыся з выхаванцамі лагераў, — адзначыла Анастасія Гацко. 

Акрамя іншага, яна пазнаёміла субяседнікаў з работай Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе, з ініцыятывамі маладых парламентарыяў, якія ўзяты на ўзбраенне  старэйшымі калегамі і будуць разгледжаны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу для ўкаранення ў законатворчыя дакументы. 

Старшыня маладзёжнага парламента пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў Вольга Гаўрыленя распавяла пра рэалізацыю моладзевых ініцыятыў на мясцовым узроўні. Заклікала старшакласнікаў быць актыўнымі, прапаноўваць  цікавыя ім праекты, нагадала, куды звяртацца з цікавым “багажом”.

У сваю чаргу выхаванцы пацікавіліся абавязкамі парламентарыяў і тым, якімі якасцямі трэба валодаць, каб прэтэндаваць на членства ў Маладзёжным парламенце,  занятасцю ў вольны ад вучобы час — магчымасцю папрацаваць і зарабіць грошай.

 

Прочитано 85 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.