Найболей плошчаў адносна плану ўбрана ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» — 58%, больш за палову ад неабходнага — у ААТ «Неўскі-Агра» (56%) і філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс» (54%). Найвышэйшая ўраджайнасць збажыны на гэтую пару дасягнута ў СВК «Гігант» — 41 ц/га. Другі па велічыні паказчык у філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 32 ц/га, трэці — у ААТ «Неўскі-Агра» (26 ц/га).
Адначасова з уборачнымі работамі ў сельгасарганізацыях займаюцца падрыхтоўкай да сяўбы азімага рапсу: пракладваюць ворыва (узарана 1100 га або 45% ад плану), уносяць мінеральныя ўгнаенні.
Працягваецца нарыхтоўка травянога корму для жывёлы — прэсаванне і звозка з палёў саломы.
Сярод прыярытэтаў — і пастаўка ўраджаю ў лік дзяржзаказу. Па рапсе апошні выкананы на 100%, працягваецца пастаўка зерня збожжавых раслін.