Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Июль 2024 16:41

У ААТ «Неўскі-Агра» пачалі абмалот пшаніцы

Пад гэтую азімую каласавую расліну ў гаспадарцы занята паўтары тысячы гектараў. На ўборку выйшлі трыма экіпажамі зернеўборачных камбайнаў.

— Працуем з пшаніцай пакуль не сказаць каб на поўную моц: прайшлі дажджы, зерне хочацца каб было меней вільготным, не патрабавала вялікай дапрацоўкі. Заўтра-паслязаўтра, пры спрыяльным надвор’і, падключым да ўборкі яшчэ некалькі камбайнаў, — кажа галоўны аграном ААТ Аляксандр Мельнік.

Уборачныя работы ў сельгасарганізацыі пачынаюцца а сёмай гадзіне і доўжацца да пазна. Такі расклад не засмучае ні вопытных механізатараў (на полі ў гэтыя дні і ветэраны сельгасвытворчасці), ні моладзь. Па словах маладога камбайнера Іллі Чэрніка (у гаспадарцы і на камбайне ён трэці год і першы — за штурвалам зернеўборачнай тэхнікі), чым болей будзеш працаваць, тым больш заробіш. Гэты разлік і кладуць у аснову сваёй працы хлебаробы (у памочніках Іллі — малады спецыяліст Аляксандр Шурын). Тым болей што ўмовы для гэтага, як кажуць хлопцы, створаны добрыя. Спякота не турбуе — працуе кандыцыянер, і ў гаспадарцы клапоцяцца пра своечасовую яго запраўку.

На рахунку экіпажа ў гэтую кампанію ўжо 100 тон масланасення рапсу, 260 тон азімага ячменю і першае зерне (вынікі пакажа вечар) азімай пшаніцы. А яшчэ — добры настрой, галоўны памочнік у любой справе.

tribunapracy.by

Прочитано 121 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.