Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Июль 2024 08:13

Ёсць тысяча! У Бабруйскім раёне ўшаноўвалі першага камбайнера, які намалаціў 1000 тон збожжа

У Бабруйскім раёне 18 ліпеня ўшанавалі механізатара, які першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня. Ім стаў Дзмітрый Талкачоў з філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА».

Падзякаваць лідару жніва, пажадаць яму здароўя і далейшых вытворчых перамог, на поле, дзе вяліся ўборачныя работы, наведаліся старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК на чале са старшынёй Максімам Ганжуравым і памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы Бабруйскага завода ТДіА Кацярына Чайкова.

— Тысячнікаў у раёне стала болей. Днямі з гэтай падзеяй мы віншавалі перадавіка-вадзіцеля, а сёння — тысячніка-камбайнера. Мы дзякуем хлебаробу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя дні заняты надзвычай адказнай справай — уборкай ураджаю і хто падыходзіць да сваіх абавязкаў з поўнай адказнасцю. Такіх людзей у раёне многа. Жадаю ўсім поспехаў, здароўя і, вядома ж, каб не падводзілі тэхніка і надвор’е, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Цёплыя словы віншаванняў адрасавалі Дзмітрыю Талкачову таксама іншыя ўдзельнікі сустрэчы на полі. Механізатару-перадавіку ўручаны падарункі і сувеніры на памяць.

Характарызуючы ўборачную кампанію, кіраўнік раёна заўважыў, што жніво ў раёне ідзе поўным ходам. Нягледзячы на некаторыя карэкціроўкі з боку надвор’я, азімы ячмень убралі своечасова, атрымаўшы ўраджайнасць 21 ц/га — на 3 цэнтнеры вышэйшую за мінулы год. Завяршаецца таксама ўборка азімага рапсу. З круга ўзялі прыкладна па 24 цэнтнеры — і гэта найвышэйшы паказчык за апошнія два дзесяцігоддзі. У лідарах па ўраджайнасці рапсу — філіял «Варатынь» з паказчыкам у межах 37 ц/га. Болей, чым летась, атрыманы і аб’ёмы масланасення. Да таго ж, па словах Аляксандра Сухадольскага, у гэтыя дні ў раёне ўжо дбаюць пра сяўбу азімых раслін пад ураджай 2025 года: вызначаюцца з палямі, вядуць іх падрыхтоўку, праводзяць ворыўныя работы.

tribunapracy.by

Прочитано 147 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.