Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 16 Июль 2024 16:44

Сельгасарганізацыі завяршылі ўбіраць азімы ячмень. Актыўна вядзецца ўборка наступнай азімай культуры — рапсу

Сельгасарганізацыі завяршылі ўбіраць азімы ячмень, якога было пасеяна звыш двух тысяч гектараў. Атрымана 4290 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць расліны дасягнута ў ААТ «Неўскі-Агра» — 38 ц/га. Другі па велічыні паказчык ураджайнасці — у філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (34 ц/га), трэці — у ААТ «Міхалёўская Ніва» (27 ц/га).

Актыўна вядзецца ўборка наступнай азімай культуры — рапсу. Па дадзеных райсельгасхарчу на раніцу, было абмалочана 1052 гектары плошчаў ці 63% ад плану. Атрымана 2818 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці расліны 24 ц/га. Між тым у філіяле «Варатынь» з аднаго круга ў сярэднім узялі па 40 ц — на сёння гэта найвышэйшы паказчык у раёне. Другі па велічыні — у СВК «Гігант» (25 ц/га).

Паступова раён уключаецца ў масавую ўборку збожжавых раслін. Без уліку кукурузы, грэчкі і проса хлебаробам раёна сёлета трэба будзе ўбраць звыш 14 тысяч гектараў збажыны.

Адначасова з уборкай азімага рапсу ў радзе гаспадарак вядуць работу па падрыхтоўцы да сяўбы гэтай расліны ўжо пад ураджай 2025 года: уносяць у глебу гліфасаты і мінеральныя ўгнаенні, убіраюць салому, пракладваюць ворыва. Стаіць задача — засеяць азімым рапсам 2300 гектараў.

Прочитано 79 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.