Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 15 Июль 2024 13:50

У раёне прывіталі першага тысячніка

Уборка хлябоў — заўжды хвалююча: ад яе вынікаў залежыць дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі, рэгіёна і краіны. І тым болей хвалююча, калі ў раёне з’яўляецца «тысячнік» — вадзіцель альбо механізатар, якія перавезлі ці намалацілі тысячу тон зерня. Падзея ў раёне не застаецца незаўважанай.

І літаральна сёння на Бабруйшчыне прывіталі першага перадавіка-тысячніка. Ім стаў вадзіцель ААТ «Неўскі-Агра» Андрэй Мяцеліца.

Асабіста павіншаваць Андрэя Віктаравіча з гэтым дасягненнем, падзякаваць за добрасумленную працу і пажадаць хлебаробу здароўя і далейшых працоўных перамог прыехаў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

— Першы тысячнік у нас ёсць, і гэта прыемна. Будзем чакаць іншых перадавікоў. Упэўнены, яны вось-вось з’явяцца, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Даючы характарыстыку ўраджаю збажыны, кіраўнік раёна заўважыў, што па якасным паказчыку раён пакуль некалькі недацягвае мінулага года, а па колькасці намалочанага зерня — пераўзыходзіць: больш пасеялі.

Новых працоўных дасягненняў на хлебнай ніве пажадалі перадавіку вытворчасці таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Віталь Сідзюк і дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Стрыжэўкі. Ліст удзячнасці, кепку і футболку, каштоўны падарунак ад імя раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за сумленны падыход да справы, высокі прафесіяналізм, настойлівасць і працалюбства ў дасягненні высокіх паказчыкаў на жніве ўручыў першаму ў гэтым сезоне тысячніку старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Максім Ганжураў. Традыцыйна, як ён адзначыў, раённая галіновая прафсаюзная арганізацыя не пакіне без падарунка ніводнага перадавіка-тысячніка.

tribunapracy.by

Прочитано 40 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.