Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 12 Июль 2024 11:47

Выхаванцам “Бабрані-2010” расказалі пра правільнае харчаванне, шкоду ад нездаровых звычак, заклікалі клапаціцца пра чысціню цела і душы

Медыка-асветніцкае выхаваўчае мерапрыемства прайшло ў аздараўленчым лагеры “Бабраня-2010”. На сустрэчу з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ва ўстанову наведаліся медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2, Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўнік духавенства.

Дзецям старэйшага ўзросту распавялі пра асновы правільнага харчавання. У даступнай форме ўрач падлеткавага кабінета БГП№2 Валянціна Фёдарава патлумачыла, чаму перавагу варта аддаваць прыгатаваным стравам, а не фастфуду і тым болей чыпсам і г. д. Чаму важна, каб арганізм падлетка насычаўся разнастайнай вітаміннай ежай і якія вітаміны ўздзейнічаюць на тыя ці іншыя працэсы ў арганізме, а разам і што адбываецца пры дэфіцыце таго ці іншага з іх.

Псіхолаг Алена Ганчарова падрабязна спынілася на шкодзе спіртных напояў. Засяродзіла ўвагу на наступствах гэтай адмоўнай звычкі, у прыватнасці, негатыўнага ўздзеяння на мозг чалавека. Распавяла пра сувязь курэння з інсультамі і інфарктамі, якія здараюцца ў чалавека. Абмеркавала з дзецьмі псіхалагічныя моманты алкагольнай і іншых залежнасцяў — негатыўныя змены ў асобе чалавека, якія становяцца перашкодай на яго шляху да мэт і поспехаў.

У падвядзенне вынікаў размовы інструктар-валеолаг паліклінікі №2 Ларыса Колесава выказала спадзяванне, што тэмы дзецям спадабаліся і, галоўнае, будуць карыснымі. Яшчэ раз заклікала юнакоў і дзяўчат да рацыянальнага харчавання, не паддавацца на спакусу той ці іншай шкоднай звычцы, весці здаровы лад жыцця — ужо цяпер закладваць аснову паспяховай будучыні.  

Цікавым для старшакласнікаў стаў выступ айца Іаана — настаяцеля Свята-Срэценьскага храма, кіраўніка аддзела па ўзаемадзеянні з установамі аховы здароўя Бабруйскай епархіі. Бацюшка нагадаў дзецям запаведзі божыя, якіх трэба прытрымлівацца, каб вырасці годным чалавекам. Распавёў пра ролю чалавека на зямлі — выратаваць сваю душу праз добрыя паводзіны і працягнуць свой род, стварыўшы традыцыйную сям’ю, нарадзіўшы дзяцей.    

Для маленькіх выхаванцаў лагера інструктар-валеолаг БЗЦГіЭ Аксана Дабравольская разам з практыкантамі ўстановы правялі цікавую і захапляльную гульнёвую праграму, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць (і з радасцю яе скарыстоўвалі) праявіць свае здольнасці, такія як спрыт, кемлівасць, хуткасць — папоўніць скарбонку “За здаровы лад жыцця” яшчэ адной карыснасцю.   

 

Прочитано 83 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.