Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Июль 2024 11:44

Хлебаробы «Неўскага-Агра» ўбіраюць ураджай ячменю

У панядзелак абмалочванне гэтай азімай збожжавай расліны ў ААТ «Неўскі-Агра» падыходзіла да завяршэння. Было ўбрана 242 гектары, намалочана 1070 тон зерня пры ўраджайнасці 44 цэнтнеры з гектара, што амаль удвая перавышала мінулагодні паказчык ураджайнасці.

— Спрыяльнае надвор’е сваю ролю, вядома, сыграла, але ж гэта не галоўнае, — разважае пра ўра­джайнасць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Мельнік. — Больш тэхналагічна папрацавалі: больш скрупулёзна падыйшлі да вырошчвання расліны, правільна падабралі папярэднікі ды і ў цэлым тэхналагічныя патрабаванні забяспечылі пад атрыманне высокага ўраджаю.

На жніве паблізу в. Амяленская Слабада, дзе ў панядзелак вялася ма­лацьба, працавала не адна адзінка зернеўборачнай тэхнікі, выключна ўсе камбайны — айчыннай вытворчасці. Кіравалі КЗСамі, аўтамабілямі для перавозкі ўраджаю вопытныя знаўцы справы і моладзь, сярод якіх камбайнеры Раман Радзівонаў, Анд­рэй Андруховіч, Ілля Чэрнік, Аляксандр Шурын, вадзіцелі Вячаслаў Балыка, Мікалай Крусір, Андрэй Мяцеліца. Прычым, побач з экіпажамі «Неўскага-Агра» забяспечвалі харчовую бяс­пеку краіны памагатыя (тэхнікай і людзьмі) з механізаванага атрада «БНБК-АГРА Бабруйск». На полі неадступна прысутнічае трактар Віктара Дзешкаўца з цыстэрнай вады — супрацьпажарная бяспека на гэтым механізатары.

План да ўборкі збажыны ў гаспадарцы, як заўжды, немалы — паўтары тысячы гектараў азімай пшаніцы і 350 га пшаніцы яравой, 670 гектараў азімага і яравога ячменю.

— Намераны сёння-заўтра з азімым ячменем завяршыць і перайсці да ўборкі азімага рапсу, якога ў нас 300 гектараў. Адначасова займаемся ўборкай насеннікаў мнагалетніх траў. Клапаціцца пра травы, іх якасць варта абавязкова: у гэтым — нашы поспехі ў жывёлагадоўлі, — адзначыў дырэктар ААТ Міхаіл Стрыжэўскі.
На час нашага наведвання гаспадаркі насеннікаў было ўбрана 15 гектараў, намалот складаў 10 тон. Гэтую работу ажыццяўлялі Міхаіл Міхалёнак і Міхаіл Якаўлеў. Тэхнікі для работ на жніве, якія вядуцца ў гэтыя дні, па словах Міхаіла Мікалаевіча, дастаткова. А з пачаткам масавай уборкі плануецца падключэнне і яшчэ некалькіх камбайнаў.

Зрэшты, не спыняюцца ў «Неўскім-Агра» і работы на сенажаці — вядзецца нарыхтоўка сена, прэсаванне і звозка з палёў саломы. На дадзеным фронце сельгасработ задзейнічаны механізатары Аляксандр Максімаў, Мікалай Сяліцкі, Фёдар Дзяменцьеў.

Камбайнер Андрэй Андруховіч

Вадзіцель Вячаслаў Балыка

Камбайнер Раман Радзівонаў

Галоўны аграном Аляксандр Мельнік правярае якасць уборкі

***
Уборка азімага ячменю вядзецца і ў цэлым па раёне. Па дадзеных райсельгасхарча на раніцу ўчарашняга дня, было ўбрана 1581 гектар плошчаў або 62% ад плану, намалочана 3401 тона зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. У радзе сельгасарганізацый расліну цалкам убралі. Лідар па ўраджайнасці на гэтую пару — ААТ «Неўскі-Агра».
Прыступілі ў сельгасарганізацыях і да абмалочвання азімага рапсу. Усяго ў раёне расліну трэба ўбраць з плошчы 1685 гектараў. Працягваюцца работы па корманарыхтоўцы. У гаспадарках у асноўным нарыхтоўваюць сена, займаюцца ўборкай саломы.

Прочитано 68 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.