Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 05 Июль 2024 13:58

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: жніво набірае абароты

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» першым у раёне прыступіў да ўборкі хлябоў. У гэтую кампанію сельгаспрадпрыемству неабходна ўбраць (з грэчкай) 3100 гектараў збажыны і зернебабовых, у тым ліку азімага ячменю 1080 га, трыцікале 800 га, азімага жыта 250 га, зернебабовых 50 га.

Пачалі традыцыйна з азімага ячменю. На абмалочванне расліны выйшлі адразу пяццю камбайнамі, з якіх чатыры экіпажы — непасрэдна гаспадаркі (кіравалі машынамі Дзмітрый Кунец, Віталь Баранаў, Вадзім Красімаў і Ігар Шыла), а таксама адзін — механізаванага атрада ЗАТ «БНБК-АГРА Бабруйск» (за штурвалам камбайна — Руслан Рудзянок). Перавозку зерня ажыццяўляюць МАЗамі з прычэпамі, за вадзіцеляў — Яўген Юрчанка і Міхаіл Бузак.


Скончыўшы перад апоўднем убі­раць ячменнае поле ля в. Масты, усім атрадам перабраліся на такое ж у ваколіцах Дойнічава. На запытанне, ці дастаткова гаспадарцы тэхнікі і лю­дзей, каб своечасова і якасна сабраць каштоўны ўраджай, дырэктар Міхаіл Барадзін адказвае з філасофскім падтэкстам: «Тэхнікі ніколі не бывае дастаткова. Але, упэўнены, мы справімся — убярэм збажыну своечасова, у максімальна сціслы тэрмін. Абавязкова выканаем дзяржзаказ. Людзі на жніво настроены сур’ёзна, па-баявому. Таму ўсё ў нас павінна быць добра», — сказаў ён.

Дзмітрый Кунец

Міхаіл Бузак

Яўген Юрчанка

Ілля Агіванаў

Руслан Рудзянок

Камбайнер Дзмітрый Кунец, галоўны аграном Сяргей Гаўрыленка, дырэктар
Міхаіл Барадзін і галоўны эканаміст Алена Рыбчанка

Вадзім Красімаў

 

Прочитано 110 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.