Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Июнь 2024 12:22

Сярод удзельнікаў міжнароднага праекта “Цягнік Памяці” — вучаніца нашага раёна

21 чэрвеня ў Брэсце стартаваў міжнародны культурна-асветніцкі праект “Цягнік Памяці-2024”. Доўжыцца маладзёжная патрыятычная акцыя будзе да 4 ліпеня. За гэты час яе ўдзельнікі пабываюць у 13 гарадах Беларусі і Расіі. Завершаць экскурсіяй ў Мінску.

Сутнасць праекта — даць магчымасць старшакласнікам, актывістам школьнага жыцця, пераможцам алімпіяд і ваенна-патрыятычных конкурсаў паўдзельнічаць у памятна-мемарыяльных мерапрыемствах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. 

Пачаўшы адлік у 2022 годзе, патрыятычная акцыя год ад году становіцца маштабней. У першы год у праекце паўдзельнічала па 100 школьнікаў з Беларусі і Расіі, у наступным — 70 чалавек з Беларусі, 90 — з Расійскай Федэрацыі, па 20 чалавек з Арменіі і Кыргазстана. Сёлета “Цягнік Памяці” геаграфічна яшчэ пашырыўся. Яго пасажырамі сталі 200 чалавек: па 55 юнакоў і дзяўчат з Беларусі і Расіі, па 15 — з Кыргызстана, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана і Узбекістана. 

Нашу краіну прадстаўляюць як пераможцы алімпіяд і конкурсаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі маштабных ваенна-патрыятычных праектаў, так і кадэты кадэцкіх вучылішч, навучэнцы спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Гэтым часам “Цягнік Памяці” курсіруе па гарадах Расіі. Да прыкладу, 25 чэрвеня юнакі і дзяўчаты наведалі Санкт-Пецярбург, Пецяргоф, пабылі ў чыгуначным музеем, пагулялі па горадзе на Няве. Сярод пасажыраў — і Маша Арцёмава з Каменскай сярэдняй школы: старшакласніца, актывістка, адна з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Я — патрыёт сваёй краіны”.

Прочитано 32 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.