Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Июнь 2024 08:19

На базе СВК “Гігант” прайшоў рэспубліканскі семінар

Рэспубліканскі семінар на тэму “Асаблівасці тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых раслін гатункаў айчыннай селекцыі” прайшоў на базе СВК “Гігант”. Удзел у яго рабоце прынялі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, НАН Беларусі, рэспубліканскага аб’яднання “Белнасенне”, Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове гатункаў раслін, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты элітгаспадарак краіны.

Пасля азнаямлення з развіццём раслінаводчай галіны раёна і непасрэдна СВК “Гігант” (распавялі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін і старшыня СВК “Гігант” Васіль Жук) удзельнікі семінара наведалі палі “Гіганта”: насеннікаў мнагалетніх траў, а таксама азімых рапсу і трыцікале, перазалужвання мнагалетнікаў бульбяное поле. Заслухалі даклады галоўнага агранома гаспадаркі Уладзіміра Залужнага і намесніка старшыні Аляксандра Парахневіча пра асаблівасці вырошчвання, догляд дадзеных раслін.

— Задача, пастаўленая намі ў рамках семінара, — паглядзець на землях гаспадаркі, як сябе адчуваюць беларускія гатункі — насеннегадоўчыя пасевы, а таксама ў вырошчванні. Прычым, не на вопытных участках інстытута, сортавыпрабоўчай станцыі, а менавіта ў гаспадарках, якія гэтым маштабна займаюцца, у звычайных эканамічных умовах. Чаму для мерапрыемства выбралі “Гігант”? Таму што гэта адно з вядучых сельгаспрадпрыемстваў краіны ў вобласці насенневодства. Традыцыі, вопыт, максімальнае выкананне тэхналогій дазваляюць атрымліваць тут якасны, запатрабаваны насенны матэрыял, — адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Мікалай Лешык.  

Падчас плянарнага пасяджэння, якое прайшло ў СДК аг. Міхалёва, былі абмеркаваны праблемныя пытанні, звязаныя з нарыхтоўкай насення мнагалетнікаў. Увага ўдзельнікаў была засяроджана на павелічэнні долі гатункаў і гібрыдаў сельскагаспадарчых раслін айчыннай селекцыі ў агульных пасевах сельгаскультур у рэспубліцы, на сучасных іх гатунках, уключаных у Дзяржаўны рэестр, на навінках гатункаў беларускай селекцыі па збожжавых культурах, асаблівасцях тэхналогіі іх вырошчвання. Не абыйшлі тэму патанення кошту насення сельгаскультур. Абмяняліся меркаваннямі па звязаных з тэмай пытаннях, паставілі задачы на перспектыву.

 

Прочитано 50 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.