Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 25 Июнь 2024 17:18

Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін

Надоўга запомніцца сённяшні дзень прыхаджанам храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Туркі ды іншым жыхарам Бабруйскага раёна: у трэці дзень прастольнага свята Тройцы царкву наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.

Мітрапаліт Веніямін узначаліў Боскую літургію. Звярнуўшыся да прыхаджан, падзякаваў праваслаўным вернікам за тое, што ушанавалі прастольнае свята — сем’ямі прыйшлі ў храм. Нагадаў аб бязмежнай божай ласцы, аб вялікай сіле божага слова, аб ачышчэнні, станоўчым пераўвасабленні, натхненні, якое дае чалавеку наведванне храма. Ён падзякаваў іераманаху Елісею, настаяцелю царквы ў Турках, за ўтрыманне яе ў належным стане, прыхаджанам — за выдатную падрыхтоўку да святочнага богаслужэння. Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах да дня вёскі, выказаў словы падзякі старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму за тое, што ў раёне падтрымліваецца адраджэнне колішняй традыцыі — збірацца на прастольныя святы талакой: наведаць храм, сустрэцца з роднымі, набыць неабходнае. Кіраўнік раёна ў сваю чаргу падзякаваў мітрапаліту за радасць, якую прынёс вяскоўцам яго прыезд. Жыхарам Туркоў і гасцям свята пажадаў здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.

 

Прочитано 103 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.