Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Июнь 2024 16:13

“Разам мы зможам болей”!

…Пад такой назвай 17 чэрвеня прайшоў абласны фестываль творчасці інвалідаў. Мерапрыемства адбылося ў метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Магілёва і сабрала больш за 90 удзельнікаў з розных куточкаў  вобласці.

У фэсце паўдзельнічалі творчыя калектывы і выканаўцы — члены абласных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, “Беларускае таварыства глухіх” і “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Па выніках фестывалю былі вызначаны пераможцы (ацэнка вялася па 10-ці намінацыях). У іх ліку — і прадстаўнікі Бабруйскай раённай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў”. Дыплома лаўрэата 2-й ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал” удастоена Ганна Салановіч. Такую ж ацэнку ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” атрымаў Леанід Салянкін. Дыпломам лаўрэата 3-й ступені ў намінацыі “Мастацкае слова” ўзнагароджаны Генадзь Траццякоў. Сяргей Кашчык і Галіна Далжэўская сталі ўладальнікамі дыпломаў удзельніка ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” (накірункі “вышыўка” і “вязанне”).

Абласны фестываль “Разам мы зможам болей” яшчэ раз пацвердзіў — людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі здольны на многае. А тое, што збіраюцца разам, на адных пляцоўках, ладзяць сумесныя мерапрыемствы, — поспеху толькі садзейнічае.

Фота з архіва Бабруйскай раённай арганізацыі ГА “БелТІ”.

Прочитано 70 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.