Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Июнь 2024 12:39

Прайшлі пасяджэнні пастаянных камісій пры райсавеце дэпутатаў

У чэрвені адно за адным прайшлі пасяджэнні трох пастаянных камісій, якія дзейнічаюць пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў.

Камісія па аграрных пытаннях, экалогіі, прыродакарыстанні, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы, якую ўзначальвае Васіль Жук, разам з кадравым пытаннем (абраннем намесніка старшыні камісіі і сакратара) абмеркавала такія актуальныя  пытанні як стан ачышчальных збудаванняў у раёне і выкананне патрабаванняў па іх эксплуатацыі, навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый, выкананне комплекснага плану мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства ў Бабруйскім раёне на 2018-2025 гады. Дакладчыкамі выступілі прадстаўнікі Бабруйскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і БЗЦГіЭ. 

Сярод тэм, што вынеслі на разгляд члены пастаяннай камісіі па пытаннях  мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці і мандатах (камісію ўзначальвае Вераніка Падаляк), значылася і воечасовая на гэтую пару тэма  забеспячэння бяспечных умоў адпачынку ля вады і купанне грамадзян. Таксама была абмеркавана практыка работы Гарбацэвіцкага сельвыканкама па прыцягненні органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання да рашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.

   Камісія па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян, справах моладзі і сродках масавай інфармацыі пад старшынствам Таццяны Гацук, заслухаўшы дакладчыкаў,  прыняла адпаведныя рашэнні па пытаннях развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў раёне, а таксама па рабоце ўстаноў культуры на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

Словам, пытанні падчас пасяджэнняў пастаянных камісій разгледжаны злабадзённыя, якія патрабуюць дакладных рашэнняў, бо накіраваны на паляпшэнне жыццядзейнасці і дабрабыту жыхароў раёна, забеспячэнне іх бяспекі. Па кожным дадзены слушныя рэкамендацыі, іх выкананне ўзята дэпутатамі на строгі кантроль. 

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва Бабруйскага райсавета дэпутатаў.

Прочитано 75 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.