Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Июнь 2024 14:25

Аператары машыннага даення павысілі кваліфікацыю

26 аператараў машыннага даення з ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва” вытрымалі іспыт на прысваенне звання “Майстар жывёлагадоўлі” — сумеснае мерапрыемства ААТ “БНБК-АГРА Бабруйск” і Бабруйскага райсельгасхарчу прайшло днямі ў раёне.

Прафесійнаму іспыту папярэднічала павышэнне кваліфікацыі даярак, учыненае на базе іх гаспадарак Дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі дарослых “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскай вобласці ў г. Горкі”. У наступным месяцы адпаведнае навучанне плануецца правесці з аператарамі машыннага даення ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”.

Дадзеная работа ў сельгасарганізацыях, што ўваходзяць у давернае кіраванне ЗАТ “БНБК”, з’яўляецца водгукам на Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці” — праводзіцца ў мэтах рэалізацыі якаснай прадукцыі і далейшага павышэння якасці жыцця, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны.

Ул. інф. Фота з архіва ААТ “БНБК-АГРА Бабруйск”.

Прочитано 104 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.