На лаве беспрацоўных у міліцыі сабраліся вяскоўцы, чыя біяграфія азмрочана судзімасцю. Некаторыя з іх прыйшлі на камісію не ўпершыню. Прычыны, па якіх грамадзяне засталіся без пастаяннага месца працы і заробку, зведзены ў асноўным да аднаго — злоўжывання спіртнымі напоямі, асацыяльнага ладу жыцця. І нават тыя, хто пажаліўся на адсутнасць рэгістрацыі па месцы жыхарства (апошняе замінае афіцыйнаму працаўладкаванню), не маюць яе менавіта па прычыне страты даверу ў родных з-за негатыўных паводзін.
— Катэгорыя грамадзян на камісіі сёння няпростая, — адзначыла Ірына Старавойтава. — Людзі, як вядома, з розных прычын застаюцца без працы, і ўсё ж большасць статус “беспрацоўны” набываюць па ўласнай віне: не прызвычаіліся арганізоўваць сваё жыццё, не ставяць мэты і не імкнуцца да іх рэалізацыі. Вельмі радуе, калі чалавек выказвае гатоўнасць быць задзейнічаным у эканоміцы краіны — сёння мы такім людзям далі накіраванне да наймальніка, дзе маюцца вакансіі. Будзем спадзявацца, што кансэнсус паміж бакамі будзе дасягнуты, і кожны атрымае ад гэтага выгаду. У дачыненні тых, хто не мае рэгістрацыі па месцы жыхарства, будзем шукаць спосаб ліквідаваць гэты прабел. Грамадзянам, якія запэўнілі, што ўжо афармляюць дагавор на працаўладкаванне, рэкамендавана прадаставіць у нашу камісію дакументы ад наймальніка, якія апошняе пацвярджаюць. Словам, індывідуальна падыходзім да кожнага выпадку. Наша задача — даць кожнаму чалавеку шанец знайсці сябе ў жыцці, пабудаваць свой дабрабыт, а разам і — палепшыць дабрабыт краіны.
Работнікі РАУС падчас пасяджэння давялі да прысутных правілы бяспечных паводзін, нагадалі пра адказнасць у выпадку не ладоў з законам.






Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.