E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
Корманарыхтоўчая кампанія ў раёне набірае абароты. Ачышчаныя, падрыхтаваныя пасля зімоўкі сянажныя траншэі ізноў напаўняюцца сакавітай зялёнай масай. Частка яе занатоўваецца ў рулоны. То тут то там можна бачыць і спрэсаванае сена.
У ААТ “Неўскі-Агра” кампанія па нарыхтоўцы травянога корму развярнулася шырокім фронтам і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. Побач з аграгарадком Кавалі, дзе днямі падкасілі пашу, у панядзелак (дзень нашага наведвання гаспадаркі) працаваў кормаўборачны камбайн КВК-800 пад упраўленнем Аркадзя Алісеенкі. Вопытнаму хлебаробу дапамагаў, пераймаючы дэталі механізатарскай справы, дэбютант у гэтым Іван Паслядовіч. Перавозку зялёнай масы ад камбайна ажыццяўлялі Мікалай Крусір на МАЗе і Аляксандр Кушавараў на трактары МТЗ-3022 з прычэпам. Таксама на гэтай рабоце былі задзейнічаны Міхаіл Міхалёнак і Міхаіл Якаўлеў.
Непасрэдна касьбой займаліся Леанід Шкрадзюк — непадалёк ад в. Постраш, і Валерый Вавула — у ваколіцах Сімгаравічаў. У першым выпадку травастой прызначаўся для здрабнення на зялёную масу, сянаж, у другім — на сена. Прыемна было назіраць, як, імкліва рухаючыся па сенажаці, высокавытворчы агрэгат Валерыя Васільевіча — трактар МТЗ-3522 з касілкай КМР-9 (ім механізатар запраўляе чацвёрты сезон) — упэўнена пакідаў пасля сябе шырокія палосы пакосаў.
— Нам бы тэхнікі паболей, а трава сёлета нарасла, што трэба, — падзяліўся клопатамі летняга дня галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Мельнік. І заўважыў, што вельмі любіць такую пару: спраў шмат, людзі задзейнічаны, усюды кіпіць работа і бачны яе вынік.
План на сёлетнюю корманарыхтоўку ў ААТ “Неўскі-Агра”, як заўжды, унушальны — 15 000 тон сенажу, звыш 1250 тон сена і 20 000 тон сіласу. З іх нарыхтавана пакуль небагата (па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня мелася 1490 тон сенажу, спрэсавана 160 тон сена), але ж і работы ў гэтым накірунку наперадзе шмат.
— Працуем. Крыху замінка выйшла ў сувязі з дажджамі, але ж і гэта імкнемся прадугледзець — стараемся падбудавацца пад надвор’е. Разумеем — работу гэтую трэба рабіць, корм нарыхтоўваць у любой сітуацыі. І пакуль, здаецца, атрымоўваецца, — адзначыў дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Міхаіл Стрыжэўскі, якога таксама засталі на сенажаці. Зрэшты, травянога корму ў гаспадарцы засталося яшчэ і леташняга — 5 траншэй сіласу і дзве — сенажу, яго статку і прапаноўваюць.
Адначасова з корманарыхтоўкай у гаспадарцы займаюцца хімпраполкай кукурузы (пасевы радуюць вока раўнюткімі радамі), а хутка возьмуцца за яе падкормку. Праводзяць высейванне адналетнікаў — на гэтай рабоце заняты Юрый Канаплёў, падвозку насення на поле ажыццяўляе Анатоль Пялешка.
Мікалай Крусір
Аляксандр Кушавараў
Іван Паслядовіч з Аркадзем Алісеенкам
Аляксандр Мельнік і Валерый Вавула
Леанід Шкрадзюк
Корманарыхтоўка — асноўны клопат хлебаробаў на гэтую пару, заняты ў кампаніі ўсе без выключэння сельгасарганізацыі.
У цэлым па раёне, па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу на 4 чэрвеня, сенажу нарыхтавана 22 657 тон або 24% ад плану, сена — 422 тоны ці 5% ад патрэбы. Найбольш актыўнымі тэмпамі вядзецца корманарыхтоўка ў СВК “Гігант”, дзе сенажу ўжо маецца 63% (9650 тон) ад неабходнага аб’ёму, сена — 12% або 160 тон. Нядрэнныя тэмпы сяўбы таксама ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — сенажу ў гаспадарцы нарыхтавана больш за чвэрць ад неабходнага. У ліку іншых работ на гэтую пару — хімпраполкі кукурузы, грэчкі, бульбы, падкормка кукурузы, сяўба адналетняй травы і мнагалетнікаў.