Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 03 Июнь 2024 09:11

У Бабруйскім раёне прайшоў гала-канцэрт фестывалю “Планета дзяцінства”

З 19 да 30 мая ў раёне прайшоў агляд-конкурс дзіцячых тэатралізаваных праграм. Па яго выніках сёння адбыўся гала-канцэрт раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Планета дзяцінства”, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з іх святам, а разам і пачаткам летніх канікулаў прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, іншыя адказныя асобы раённага выканаўчага камітэта.

Якіх толькі творчых нумароў не прапанавалі дзеці гасцям. Выхаванцы раённага Цэнтра творчасці і дзіцячыя калектывы клубных устаноў раёна парадавалі прысутных цудоўнымі песнямі, заліхвацкімі танцамі, дэкламаваннем сцэнічнага і тэатральнага майстэрства.

У сваю чаргу зала не стамлялася дзякаваць удзельнікам за цудоўны настрой і цікавае баўленне вольнага часу, без супынку дорачы апладысменты і авацыі.

Не абыйшлося на ўрачыстасці і без узнагароджанняў. Аляксандр Сухадольскі і Таццяна Варанко ўручылі пераможцам і ўдзельнікам фестывалю “Планета дзяцінства” дыпломы і салодкія падарункі.

— Мне надта прыемна, што ў нашым раёне столькі таленавітых дзяцей. Гэта азначае, што педагогі ў нас — прафесіяналы: умеюць заахвоціць маленькіх грамадзян, раскрыць іх талент. Спадзяюся, што за летнія канікулы вы, дзеці, добра адпачнеце, набярэцеся станоўчых уражанняў і ў наступным навучальным годзе парадуеце нас новымі творчымі дасягненнямі, — адзначыў кіраўнік раёна.

Завяршылася мерапрыемства фатаграфаваннем на памяць.  

 

Прочитано 138 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.