Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 30 Май 2024 08:48

На базе Бабруйскага лясгаса праходзіць рэспубліканскі семінар-нарада па ахове працы

Тэма двухдзённага семінара — узаемадзеянне наймальніка і прафсаюзнага камітэта па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. 

На базе Прыбярэзінскага і Бабруйскага лясніцтваў удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з работай Бабруйскага лясгаса ў цэлым і з арганізацыяй і правядзеннем грамадскага кантролю ў лясніцтвах. Наведалі цэх дрэваапрацоўкі “Скачок” Бабруйскага лясгаса ў Кіраўскім раёне, пацікавіліся, як там арганізаваны і праводзіцца грамадскі кантроль.

— Асноўная задача нашага мерапрыемства — папярэдзіць вытворчы траўматызм, — адзначыла старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Часлава Гоева. — Сёння мы ўсё для гэтага маем: на прадпрыемствах галіны з кожным годам становіцца меней ручной працы, болей — механізаванай, укараняюцца новыя тэхналогіі, працаўнікі забяспечваюцца сучасным спецадзеннем, на якое выдаткоўваюцца вялікія сродкі. Між тым, трэба прызнаць, што ў выпадках траўматызму здараецца і віна наймальніка. Таму наша, прафсаюза, роля сёння  — грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Для ажыццяўлення гэтага маем “вялікую армію” грамадскіх інспектараў — каля 700 чалавек толькі ў лясной гаспадарцы. Ставім сабе задачу — разам з наймальнікам выбудаваць работу так, каб траўматызму ўвогуле не было.  

Заўтра ўдзельнікі семінара пазнаёмяцца  з арганізацыяй і правядзеннем грамадскага кантролю у рамонтна-механічных майстэрнях Бабруйскага лясгаса.  Падзеляцца вопытам, падагуляць і абмяркуюць — што яшчэ варта прадпрыняць сумесна прафкамам і наймальнікам, каб вытворчы траўматызм у галіне знізіць да мінімуму.

 

Прочитано 107 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.