Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Май 2024 14:33

ААТ “Міхалёўская Ніва” ўключылася ў корманарыхтоўку

Дакасіўшы перад абедам панядзелка сенажаць непадалёк вёскі Ліпнякі, трактар МТЗ-3522 з касілкай КМР-9 пад упраўленнем механізатара Міхаіла Лаўрыновіча неадкладна накіраваўся на аб’ект сенакосу паблізу населенага пункта Лейчыцы. Працаваць на новенькай тэхніцы — яе маладому ды адказнаму механізатару даручылі ў мінулым годзе — адна асалода: ад чаго і настрой у касца, як ён паведаміў, выдатны.

Міхаіл Лаўрыновіч

Не засмучае праца ў веснавую і ўжо зусім летнюю спякоту і кіроўцу кормаўборачнага камбайна Мікалая Канавалава. На запытанне, ці не замінаюць рабоце камбайна нязменныя “памочнікі”-буслы (на сенажаці іх было больш за дзясятак), з усмешкай адказаў, што, наадварот, дапамагаюць. І ўжо сур’ёзна дадаў, што, нягледзячы на напружаны графік, вельмі любіць гэтую пару, бо падчас касавіцы заўжды адчувае ў сабе душэўную ўзнёсласць — ад лагоды веснавога дня, свежасці травы, усведамлення, што робіш добрую справу.
Агрэгат КВК-800 Мікалая Іванавіча хоць і ўнушальны, але працуе толькі ў пары з тэхнікай-перавозчыкам, у прычэп якой пастаўляе здробненую правяленую зялёную масу. У час нашага наведвання суправаджатым камбайна быў трактар МТЗ-1221 з прычэпам ПСТ-12 пад упраўленнем Андрэя Андруховіча. Усяго ж на перавозцы травы ў гэтыя дні, як нам паведамілі, задзейнічана 6 адзінак тэхнікі.

Андрэй Андруховіч

Мікалай Канавалаў

— Косім бабова-зёлкавыя сумясі на сянаж. Пачаўшы ў суботу, першае поле ў 45 гектараў ужо скасілі і перайшлі на другое. Усяго ў нас належыць да касьбы 2300 гектараў. Траншэі для закладкі травяной масы пад­рыхтавалі, тэхналогіі прыгатавання сенажу асвоены, так што застаецца толькі ўзмоцнена працаваць, — кажа галоўны аграном ААТ “Міхалёўская Ніва” Сяргей Мартынчык.

Сяргей Мартынчык і Міхаіл Лаўрыновіч

Зрэшты, закладваюць сянаж у гаспадарцы не толькі традыцыйным спосабам — у траншэі, але і спрэсоўваюць, заварочваюць у плёнку. Па перадавой тэхналогіі — з максімальным захаваннем спажыўнасці корму, ужо занатавана каля 180 тон зялёнай масы.
Сёлетняя ўраджайнасць травастою, як лічаць у гаспадарцы, магчыма, і ўступае мінулагодняй, але не настолькі, каб быць няўпэўненымі ў заўтрашнім дні. Тым болей што выключна ўсё скошанае ідзе на прыгатаванне сенажу для будучай зімоўкі. Цяперашнія патрэбы жывёлагадоўлі забяспечваюцца (была створана трывалая кармавая база) яшчэ за кошт леташняга запасу.

 

Прочитано 95 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.