Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Май 2024 13:18

Садзяць бульбу ў СВК «Гігант»

Ля вёскі Бірча, дзе ў панядзелак засаджвалі бульбяное поле, працавалі адразу тры адзінкі спецыялізаванай пасадачнай тэхнікі: айчынныя трактары ў звязцы з замежнымі сеялкамі Grimme.

Узбоч поля напагатове стаяў трактар з прычэпам насенных клубняў — на іх падвозцы, як нам паведамілі, штодня задзейнічана па 3-4 адзінкі тэхнікі. Над вырашэннем архіважнай для гаспадаркі задачы — пасадзіць бульбу ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі і мець магчымасць разлічваць па восені на багаты ўра­джай — побач з вопытнымі механізатарамі рупілася і моладзь.

— У дачыненні бульбы “Гігант” сваіх пазіцый не мяняе, — кажа галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Уладзімір Залужны. — Няхай сёлета і меліся праблемы са збытам, была нізкай цана, мы не адыходзім ад абранага курса на вырошчванне другога хлеба беларусаў, за кошт павелічэння ўраджайнасці імкнемся нарошчваць вытворчасць. Тым болей што ўмеем гэта рабіць, маем усю неабходную для гэтага тэхніку, выдатныя ўмовы для працяглага захавання клубняў. І, што немалаважна ў цяперашняй сітуацыі, — шукаем розныя шляхі і спосабы для рэалізацыі прадукцыі. Як прыклад — заключылі кантракт з арганізацыяй, паводле якога атрымалі ад яе пасадачны матэрыял і гарантыі, што ўвесь ураджай будзе набыты.

Сартавую разнастайнасць, па словах Ула­дзіміра Залужнага, дыктуе рынак. Калі раней да 80% плошчы засаджвалі гатункамі замежнай вытворчасці, то цяпер у асноўным беларускімі. Прыкладна 95% бульбяных палёў сёлета будзе засаджана “Брызам” айчыннай селекцыі, набылі таксама супер­эліту гатунку “Скарб”.

Што да тэхналогіі вырошчвання бульбы, то, нягледзячы на адшліфаваны за гады вопыт, даводзіцца, як кажа спецыяліст, рабіць некаторыя карэкціроўкі — з улікам кліматычных змен у цэлым і асаблівасцяў кожнага года. Апошнія імкнуцца прадугадаць, негатыўнае ўздзеянне надвор’я прадухіліць за кошт прымянення сродкаў аховы раслін, да выбару якіх падыходзяць узважана.

Мінулагоднюю пасадачную плошчу клубняў у 460 гектараў сёлета ў гаспадарцы некалькі зменшылі, а вось аб’ёмы прадукцыі, за кошт тэхналагічнасці працэсаў і сортаабнаўлення — апошняе ў дачыненні бульбы асабліва важна — разлічваюць не скасаваць.

За любымі дасягненнямі ў СВК “Гігант” — клопат усяго калектыву. “Каб праца людзей, унёсак кожнага чалавека былі годна ацэнены — учынена працоўнае спаборніцтва, у тым ліку сярод механізатараў на пасадцы бульбы”, — заўважае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце “Гіганта” Анастасія Гацко. Ад яе ж даведаліся, што, імкнучыся стварыць добрыя ўмовы адпачынку для моладзі, яе прыцягаваюць да ўдзелу ў разнастайных мерапрыемствах. У мінулыя выходныя, да прыкладу, для маладых працаўнікоў наладзілі двухдзённую экскурсію ў Мінск з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны, аквапарка, прафсаюзнай здраўніцы “Крыніца” ды іншых цікавых месцаў сталіцы.

Уладзіслаў Гукаў

Аляксандр Шумскі

Анастасія Гацко і Ягор Галавач

Анатоль Троцкі і Уладзімір Залужны

Раман Швец

Прочитано 59 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.