Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 18 Май 2024 11:34

На Бабруйшчыне пачалася корманарыхтоўка: у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ўбіраюць укоснае жыта з сурэпіцай

Адным з першых у раёне ўключыўся ў касавіцу ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Яно і зразумела: травастой гаспадарцы трэба ўбраць на плошчы каля 4000 гектараў.

У гэтыя дні вядзецца касьба азімага ўкоснага жыта ў сумясі з сурэпіцай, пад якія было занята 450 гектараў. 190 з іх, па словах галоўнага агранома ААТ Сяргея Іванавіча Гаўрыленкі, ужо ўбрана. Пераважную частку атрыманай зялёнай масы (прыкладна 290 тон), прымяніўшы перадавую тэхналогію, завярнулі ў плёнку — у гэтых мэтах працуе прэс-падборшчык. Іншае выкарысталі ў якасці зялёнай падкормкі жывёле. На падыходзе — шматлетнія травы.

Пабываўшы на сенажаці непадалёк в. Баранавічы, мы паназіралі за зладжанай работай касілкі і грабель. Кіравалі кормаўборачнай тэхнікай вопытныя механізатары Аляксандр Іванавіч Цацура і Канстанцін Яўгенавіч Шашкоў.  

Не абыйшлося на залітай сонцам сенажаці без бусла. Нетаропка і важна шпацыруючы вакол машын, птушка, здавалася, інспектаруе працу людзей. 

Канстанцін Яўгенавіч Шашкоў

Аляксандр Іванавіч Цацура

Прочитано 98 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.