Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Май 2024 08:30

Бяспека і народаўладдзе. Пра што распавёў дэлегат УНС, кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі

Пра работу Усебеларускага народнага сходу, яго асноўныя пасылы і мэты старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі правёў размову і падчас сустрэчы з працаўнікамі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”.

— Я быў дэлегатам гэтага знакавага мерапрыемства, таму сваім абавязкам лічу данесці да вашага ведама асноўнае, пра што там гаварылася, а разам і адказаць на пытанні, калі такія маюцца, адносна тэм Сходу, — звярнуўся да работнікаў сельгаспрадпрыемства кіраўнік раёна.  

Аляксандр Мікалаевіч падрабязна спыніўся на прынцыпах фарміравання складу УНС. Заўважыў, што дэлегатамі Сходу сталі прадстаўнікі шырокіх слаёў грамадства: ад вертыкалі ўлады да членаў грамадскіх арганізацый і партый, дэпутаты ўсіх узроўняў, што пацвярджае наяўнасць прынцыпу народаўладдзя ў краіне.

Асобна старшыня райвыканкама спыніўся на абмеркаваных і падтрыманых дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Распавёў прычыны, з-за якіх ўзнікла неабходнасць у абнаўленні гэтых важных дакументаў. Сярод асноўных — абарона суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, папярэджанне і прадухіленне любой пагрозы нацыянальнай бяспекі, захаванне магчымасці жыць у вольнай і мірнай краіне.

Аляксандр Сухадольскі завяршыў свой выступ зваротам да работнікаў сельскай гаспадаркі, у асаблівасці моладзі, займацца стваральнай працай на карысць роднай Беларусі.      

Прочитано 105 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.