Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Май 2024 16:40

Кіраўнік раёна сустрэўся з працаўнікамі Бабруйскага лясгаса, якім распавёў пра Усебеларускі народны сход

Асноўнымі пасыламі Усебеларускага народнага сходу, уражаннем ад маштабнага мерапрыемства, дэлегатам якога быў, старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі падзяліўся з працоўным калектывам Бабруйскага лясгаса.

Коратка спыніўшыся на парадку першага і другога дзён Сходу, які прайшоў пад дэвізам “Час выбраў нас”, кіраўнік раёна засяродзіў увагу на пытанні выбараў старшыні УНС, намесніка старшыні і прэзідыума, распавёў пра іх функцыі і значэнне — калектыўна прымаць найбольш значныя для краіны рашэнні. Падрабязна распавёў пра прынятыя Сходам надзвычай важныя для Рэспублікі Беларусь і кожнага жыхара дакументы: Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. Падкрэсліў, што неабходнасць у іх абнаўленні ўзнікла ў сувязі з няпростымі геапалітычнымі абставінамі і ў першую чаргу — недружалюбнасцю краін-суседак.

— Абноўленая Канцэпцыя нацыяльнай бяспекі накіравана на захаванне суверэнітэту Беларусі. І ў гэтай сувязі Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе незнарок звярнуўся да кожнага жыхара, заклікаў нас з вамі быць абачлівымі, пільнымі ў адносінах таго, што адбываецца навокал, паведамляць пра любыя выпадкі экстрэмізму, на якія тут жа будзе дадзены адпаведны адказ, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Што датычыцца Ваеннай дактрыны, то яна, па словах кіраўніка раёна, па-ранейшаму захоўвае абараняльны характар. І выказаў упэўненасць, што ў выніку любой пагрозы беларусы, у тым ліку жыхары Бабруйшчыны, выступяць на абарону сваіх сямей і сваёй Радзімы.  

Прочитано 147 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.