На парадку дня сходу стаялі такія пытанні як абмеркаванне работы прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за пяцігодку, выбары старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і рэвізійнай камісіі на наступны тэрмін паўнамоцтваў, выбары дэлегатаў на канферэнцыю Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза. Кожнае з вышэйзгаданых пытанняў было дэтальна абмеркавана і членамі пярвічнай арганізацыі зацверджана. Што датычыцца планаў, то яны, як адзначыла прафсаюзны лідар сацыяльнай установы Святлана Буднікава (адзінагалосна яе абралі старшынёй на новы тэрмін паўнамоцтваў), — у далейшай рабоце па паляпшэнні ўмоў працы і дабрабыту членаў прафсаюза.



— Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Каменскага дома-інтэрната — адна з найлепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, — адзначыў Валянцін Глекаў. Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза пажадаў пярвічцы дома-інтэрната далейшай плённай працы на карысць работнікаў сацыяльнай установы. Членаў прафсаюза заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць паслугі прафсаюзных здраўніц для адпачынку і аздараўлення і нагадаў пра ільготы, якімі дзеля гэтага можна скарыстацца.