На сустрэчу са школьнікамі прыехалі прадстаўнікі галоўных сельскагаспадарчых вузаў краіны: Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, а таксама каледжаў — Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага і Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага. Расказалі пра ўстановы, навучальныя базы, факультэты і спецыяльнасці, умовы жыцця, рознабаковы занятак у вольны ад вучобы час і бонусы. Прадстаўнік БЗЦГіЭ распавяла пра ўмовы атрымання прафесій, звязаных з санітарна-эпідэміялагічнай службай, на базе Мінскага і Гомельскага медуніверсітэтаў.
— Спадзяюся, што сённяшняе мерапрыемства стане для вас плённым — дапаможа вызначыцца з будучай прафесіяй. Спадзяюся, што вы знойдзеце сабе занятак на летні перыяд, і практыка, якую атрымаеце, у тым ліку ў сельгасарганізацыях, дасць уяўленне пра прафесіі ў гэтай сферы дзейнасці, — адзначыла, вітаючы залу, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. Начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак засяродзіла ўвагу школьнікаў на магчымасцях, якія дае маладому чалавеку вучоба па мэтавым накіраванні. Сярод іншага — гарантыя першага працоўнага месца і праца на малой радзіме. Апошняе, як яна адзначыла, немалаважна: незнарок жа ў народзе кажуць — дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.
Анастасія Сухадольская, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, нагадала выпускнікам, якія яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй ці жадаюць працаўладкавацца, пра магчымасці распрацаванага Міністэрствам працы спецыяльна для моладзі дзяржаўнага партала службы занятасці. Зайшоўшы на яго і прайшоўшы нескладаны тэст, малады чалавек атрымае спіс прафесій, у якіх зможа рэалізаваць сябе найлепшым чынам. Яна ж пазнаёміла вучняў з дакументамі і алгарытмам дзеянняў пры працаўладкаванні ў вольны ад вучобы час.
Пасля музычнай паўзы ад навучэнцаў Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа школьнікі з педагогамі прынялі ўдзел у “Маладзёжным кірмашы вакансій” — разышліся па арганізацыях і прадпрыемствах (у зале прысутнічалі прадстаўнікі наймальнікаў: ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”, філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, УКП “Жылкамгас”, ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка”), каб заключыць дамову на мэтавае накіраванне, замовіць вакансію на лета.
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3039.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3029_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3031_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3035_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3040_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3042_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3047-1.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3077_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3079_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3093_result-1.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3043_result-1.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3036_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3096_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3099_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3102_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3104_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3105_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3106_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3110_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3115_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3119_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3123_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3129_result-1.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3132_result-1.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3138_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3143_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3149_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3152_result.jpg)
![](https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2024/04/VS6_3156_result.jpg)