Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 12 Апрель 2024 08:33

Забыць немагчыма

У Міхалёўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. З гэтай нагоды на сустрэчу са старшакласнікамі прыехалі пракурор раёна Генадзь Ярмак і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін.

Падчас дыялогу школьнікаў і дарослых былі згаданы гісторыя ўзнікнення гэтага Міжнароднага дня, закатаваныя ў гады Другой сусветнай вайны ў шматлікіх канцлагерах (Бухенвальд, Асвенцым, Равенсбрук, Майданэк і інш.), у тым ліку створаных на тэрыторыі Беларусі (Азарычы, Мінскае, Бабруйскае гета), ахвяры фашысцкага рэжыму. Размова суправаджалася падрыхтаванай вучнямі відэапрэзентацыяй, дэманстрацыяй дакументальных здымкаў — наглядным пацверджаннем бесчалавечных, нялюдскіх паводзінаў фашыстаў. 

— Цяжкія кадры. Але для таго каб жудасці мінулай вайны не паўтарыліся, каб мы і далей жылі пад мірным небам, усім нам трэба ведаць трагічную гісторыю свайго народа і захоўваць памяць пра людзей, якія ў неверагодна складаных умовах знаходзілі шляхі для барацьбы з вераломнымі захопнікамі, — заўважыў Генадзь Ярмак.

Пракурор раёна звярнуў увагу на кнігу “Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі”, падрыхтаваную Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, куды ўвайшлі ўспаміны шматлікіх суайчыннікаў — жывых сведкаў бясчынстваў ворага. Заклікаў моладзь дзяліцца інфармацыяй, сямейнымі гісторыямі, пакуль невядомымі для шырокай грамадскасці, якія пацвярджаюць учыненне генацыду ў адносінах нашага народа.

Чаму важна захоўваць памяць пра вязняў канцэнтрацыйных лагераў, ахвяраў вайны, чаму нельга дапусціць распаўсюду фашызму, які падымае галаву, пра што сведчаць падзеі ў нашых суседзяў, распавёў Сяргей Сарокін.

Любіць сваю зямлю, любіць куток, дзе нарадзіліся і выраслі, быць патрыётамі сваёй Радзімы заклікала юнакоў і дзяўчат дырэктар Міхалёўскай школы Святлана Свістунова.

 

Прочитано 54 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.