Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Апрель 2024 11:14

У Бабруйскім райвыканкаме працаваў штаб па папярэджанні АЧС

Чарговае пасяджэнне штаба раённай камісіі па папярэджанні афрыканскай чумы свіней, птушынага грыпу, іншых хвароб жывёлы, якія істотна ўплываюць на эканоміку рэгіёнаў і краін, прайшло ў райвыканкаме. Узначаліў штаб першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгасхарча Аляксей Жураўлёў. Удзел прынялі намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна, начальнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта і традыцыйна кіраўнікі, галоўныя ветурачы сельгасарганізацый, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі РАУС, санітарнай, ветэрынарнай ды іншых службаў.

Удзельнікі пасяджэння ў дэталях абмеркавалі выкананне пунктаў пратаколу мінулага штаба, паставілі задачы на бліжэйшую перспектыву.

— Мы з вамі разумеем, якой бядой — вялікімі эканамічнымі стратамі ў выпадку занясення небяспечных хвароб жывёлы, у тым ліку бруцэлёзу — можа абярнуцца халатнасць у дачыненні пытанняў іх прафілактыкі. Пры гэтым важна, каб насцярожанасць была не толькі ў вас, вашых калектываў, але і ў жыхароў населеных пунктаў, якія займаюцца ўласнай падсобнай гаспадаркай. Людзі павінны ведаць, што пагроза можа знаходзіцца і ў лесе (устаноўлена, што пераносчыкамі АЧС з’яўляюцца дзікі), а таму строга падыходзіць да правілаў перасцярогі, каб, збіраючы ягады і грыбы, не прынесці хваробу на падворак, — заўважыў Аляксей Жураўлёў.

У дачыненні сельгасарганізацый было ўказана на неабходнасць узмацнення работы па забяспечанасці жывёлагадоўчых аб’ектаў санпрапускнікамі, усталяванні і рамонце агароджы. Нагадана забяспечыць непранікненне на тэрыторыю ферм і комплексаў старонніх людзей, дзікай і хатняй бадзяжнай жывёлы, весці барацьбу з грызунамі. У сувязі з неадзінкавымі выпадкамі рэгістрацыі па-за межамі Беларусі небяспечных хвароб жывёлы кіраўнікам, галоўным зааветспецыялістам сельгасарганізацый, ветэрынарнай і іншым службам даведзена неабходнасць у пастаянным маніторынгу сітуацыі — абавязковым лабараторным даследаванні бія- і патматэрыялу жывёлы. Жыхарам населеных пунктаў — у абавязковым парадку інфармаваць пра кожны выпадак падзяжу свіней ці птушкі ў сельвыканкам ці раённую ветстанцыю.

У заключэнне намеснік старшыні райвыканкама яшчэ раз нагадаў, што выкананне пунктаў пратакола для кіраўнікоў сельгасарганізацый і ўсіх, хто адказны за бяспечнае развіццё жывёлагадоўлі ў раёне, павінна быць безумоўным.

Прочитано 51 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.