Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Апрель 2024 11:11

Сяўба ранняй ярыны наблізілася да сярэдзіны

Па дадзеных начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктара Садоўскага, у раёне, па стане на раніцу 9 красавіка, пасеяна 2133 гектары плошчаў, што складае 47% ад плану. У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс» сяўбу ранняй ярыны і ўвогуле завяршылі, у ААТ «Саўгас Кісялевічы» набліжаюцца да гэтага.

Адначасова з сяўбой вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы да ўнясення насення. Пад раннюю ярыну падрыхтавана 3076 гектараў ці 68% ад патрэбы.

Не спыняюцца работы па ўнясенні арганічных угнаенняў пад сяўбу — унесена 160 тысяч тон або 62% ад неабходнага.

Працягваюцца традыцыйныя для гэтай пары мерапрыемствы па доглядзе пасеваў азімых. Першую іх падкормку ў раёне завяршылі, вя­дзецца другая. Падкормка азімага рапсу і збажыны праведзена на плошчы 3790 гектараў ці 39% ад плану.

Прочитано 51 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.