Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 09 Апрель 2024 11:42

Ветэраны далучыліся да месячніка па добраўпарадкаванні зямлі

Зрабіць родны куток больш чыстым — такую мэту паставілі сабе жыхары аг. Гарбацэвічы, члены мясцовай пярвічнай ветэранскай арганізацыі, калі выйшлі на ўборку ляснога масіву паблізу клубнай установы аграгарадка. Падтрымалі ініцыятыву, далучыўшыся да месячніка па навядзенні парадку, таксама работнікі сельвыканкама і сельскага Дома культуры.

— Асноўную ўвагу скіравалі на сцяжынку, якая актыўна выкарыстоўваецца вяскоўцамі. Смецця паўз яе за зіму сабралася нямала, з ім і вялі барацьбу, — з усмешкай заўважае старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў Гарбацэвіцкага сельсавета Ларыса Асіповіч і дадае, што добра б было, каб непатрэбныя паперу, выкарыстаныя бутэлькі ды іншыя рэшткі жыццядзейнасці людзі даносілі да сметніц.

Увогуле ж, па словах Ларысы Мікалаеўны, члены пярвічкі з лёгкасцю адгукваюцца на любую добрую справу. Для пажылых людзей гэта і ўсведамленне сваёй значнасці, і магчымасць падзяліцца вопытам, і прыемнае баўленне часу ў коле аднадумцаў. У арганізацыі вядзецца немалая работа, накіраваная на падтрымку яе членаў. Разумеючы, як важна для састарэлага чалавека адчуваць пра сябе клопат, імкнуцца нікога не пакідаць без увагі, віншуюць са значнымі датамі, юбілеямі.

Прочитано 75 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.