Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 08 Апрель 2024 12:14

Іванаўскі ФАП — у ліку пераможцаў абласнога конкурсу

У Магілёве адбылася калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, на якой падвялі вынікі работы медыцынскіх арганізацый вобласці за 2023 год і абмеркавалі задачы на бягучы.

Там жа ўшанавалі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па павышэнні культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. У групе «Фельчарска-акушэрскія пункты» за высокія паказчыкі якасці і культуру медабслугоўвання 3-га месца ўдастоены Іванаўскі ФАП Бабруйскага раёна, што пацверджана дыпломам.

Іванаўскі фельчарска-акушэрскі пункт на працягу болей за два дзясяткі год узначальвае Вера Бандарчук. Санітаркай працуе Марына Манько. На абслугоўванні ФАПа аграгарадок, а таксама вёскі Чырвоная Дуброва і Койміна, у якіх пражываюць звыш трохсот чалавек.

— Работы на ФАПе шырокі спектр. З асноўнага — прыём хворых, выкананне прызначэнняў участковага ўрача Міхалёўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, наведванне пацыентаў па месцы жыхарства, патранаж дзяцей, дыспансерызацыя насельніцтва, прафілактычныя медагляды жыхароў. Імкнемся аказваць паслугі на высокім якасным узроўні, — адзначыла Вера Аляксееўна.

Прочитано 69 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.