Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Апрель 2024 08:21

Сіла ў адзінстве і сяброўстве

Міжнародная анлайн-сустрэча кіраўніцтва Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Мяснікоўскага раёна Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшла 2 красакавіка ў раённым выканаўчым камітэце.

Бабруйшчыну прадстаўлялі кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснікі старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна і Таццяна Варанко. З расійскага боку на сустрэчы прысутнічалі галава адміністрацыі Мяснікоўскага раёна Андрэй Тарпуджыян, прадстаўнікі адміністрацыі Сяргей Псрдзіян і Тамара Бараш’ян. Падчас сустрэчы бакі абмяняліся прывітаннямі і віншаваннямі з нагоды значнага для абодвух народаў свята. І Аляксандр Сухадольскі, і Андрэй Тарпуджыян выказалі намер заключыць пагадненні аб устанаўленні пабрацімскіх адносін, засяродзілі ўвагу на еднасці беларусаў і жыхароў Расіі, на агульнай гісторыі, аднолькавым менталітэце і падыходзе да захавання гераічнага подзвігу воінаў Вялікай Айчыннай.

Кожны з кіраўнікоў распавёў пра гісторыю свайго раёна, геаграфічнае становішча і сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сумесна абмеркавалі праграмы сустрэч у рамках правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 27-28 чэрвеня на беларускай зямлі, мерапрыемствы па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 29-30 чэрвеня.

— Упэўнены, што наладжаныя сёння пабрацімскія сувязі паміж нашымі раёнамі будуць мець станоўчы працяг: кожнаму ёсць чаму павучыцца ў другога, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Андрэй Тарпуджыян заўважыў, што чакае ад сяброўства двух раёнаў, а разам і двух краін такога цеснага супрацоўніцтва, якое б трывала звязвала і наступныя пакаленні беларусаў і расіян.  

Завяршылася мерапрыемства песняй “Беларусь і Расія” ў выкананні салістаў Бабруйскага раённага Цэнтра культуры, да якой далучыліся і ўсе ўдзельнікі міжнароднай сустрэчы.

 

Прочитано 62 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.