Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Март 2024 10:59

Прафсаюзы правялі чарговы маніторынг цэн аб’ектаў гандлю

Маніторынг цэн у крамах, размешчаных на тэрыторыі раёна, праводзіцца штомесячна, на планавай аснове. Вывучаюцца цэны па болей як 60-ці найменаваннях найбольш запатрабаванай вяскоўцамі прадукцыі.

Атрыманая інфармацыя аналізуецца, пры выяўленні выпадкаў неабгрунтоўнага павышэння цаны — даводзіцца да кантралюючых службаў i райвыканкама, якія займаюцца вывучэннем абаснаванасці рашэнняў пра змяненне цаны і пры неабходнасці — рэгулююць. 

Падчас учарашняга маніторынгу старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк наведаў гандлёвыя кропкі Бабруйскага АСП Кіраўскага райста ў населеных пунктах Слабодка і Каменка.  Адначасова з цэнамі звяртаў увагу на асартымент прадукцыі, яе даступнасць насельніцтву (наяўнасть тавараў у розных цэнавых катэгорыях) і якасць.

— Кожны маніторынг абмяркоўваем на пасяджэнні прэзiдыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, вынікі даводзім да аддзела эканомікі райвыканкама. Робіцца ўсё для таго, каб у кожнага вяскоўца была магчымасць набыць якасны тавар, у адпаведнасці з даходамі і пажаданнямі, — заўважыў Віталь Сідзюк. 

 

Прочитано 124 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.