Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Март 2024 16:26

Прадстаўнікі выканаўчай улады і прафсаюзаў сустрэліся з маладымі спецыялістамі

Старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін правялі сёння сустрэчу з маладымі спецыялістамі ААТ “Неўскі-Агра” і філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. Мэтай мерапрыемства стала вывучэнне ўмоў працы моладзі на першым працоўным месцы.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя праблемныя для маладых спецыялістаў пытанні, што дазволіць выпрацаваць алгарытм дзеянняў па іх вырашэнні. У рамках апошняга прайшла і сустрэча з прадстаўнікамі наймальніка. 

Таксама маладым людзям нагадалі пра магчымасць звяртацца за прававой кансультацыяй у раённае аб’яднанне прафсаюзаў ці выкарыстоўваць для гэтага тэлеграм-канал “Маладыя спецыялісты”. 

— Канструктыўная размова з пачынаючымі работнікамі дала магчымасць выявіць накірункі, па якіх будзем працаваць у далейшым, у тым ліку з наймальнікам, — адзначыў Віталь Сідзюк.

Па словах Сяргея Сарокіна, адпаведныя сустрэчы маюць вялікую значнасць як для моладзі, так і раённай улады, прафсаюзаў, таму будуць праводзіцца на пастаяннай аснове.

 
Прочитано 175 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.