Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 15 Март 2024 16:10

Юным жыхарам раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама сёння прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у ёй прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, пракурор раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі РАУС на чале з начальнікам Рустамам Хамдамавым, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дар’я Панцялеева і іншыя.  

Па традыцыі ў Дзень Канстытуцыі — а сёлета ён юбілейны — вучням раённых школ, чый узрост дасягнуў 14-ці год, уручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Разам з асноўным дакументам дзяўчаты і юнакі атрымалі выданні Канстытуцыі і “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама падарункі і кветкі. Настаўнік гісторыі Варатынскай школы Міхаіл Рыняк распавёў пра гісторыю станаўлення Асноўнага Закона краіны. Генадзь Ярмак разам з віншаваннямі з нагоды дзяржаўнага свята нагадаў моладзі замацаваныя ў Канстытуцыі правы і абавязкі.

— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — вынік працы не аднаго пакалення нашых суайчыннікаў, дзяржаўных інстытутаў, грамадскасці. Яна закладвае асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца дзяржава. Канстытуцыя гарантуе вам правы, у тым ліку на вучобу. Але і накладвае абавязкі — вучыцца добра, рыхтаваць сябе да будучай прафесіі, каб, авалодаўшы ёю, прыносіць карысць Радзіме і грамадству, захоўваць гераічнае мінулае Бацькаўшчыны, — адзначыў пракурор. 

Рустам Хамдамаў, віншуючы маладых людзей з атрыманнем пашпарта, заклікаў іх прасякнуцца веліччу падзеі, быць годнымі звання “Грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і быць патрыётамі сваёй краіны.

У адказ на віншаванні ад імя моладзі да прысутных звярнуўся навучэнец Хімоўскай школы Мікіта Клепча. Ён падзякаваў дарослым за цёплыя словы, паабяцаў добрай вучобай і стваральнай працай садзейнічаць дабрабыту роднай краіны, быць годнымі слаўных дзядоў і прадзедаў.

Урачыстасці падзеі дадалі артысты раённага Цэнтра культуры. У песнях, якія выканалі, прызналіся ў любові роднаму краю. 

Завяршылася святочнае мерапрыемства фотаздымкам на памяць.

Прочитано 105 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.