Цёпла павіншаваўшы калег з мужчынскім і жаночым святамі, начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак уручыла многім работнікам галіны Ганаровыя граматы. Узнагароды атрымалі педагогі, актывісты прафсаюзнага руху і з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяны Бокач. Падзяка людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню справе, гучала падчас свята ад многіх удзельнікаў урачыстасці, у тым ліку ад вучняў — тых, дзеля каго ідзе педагог штодня на працу, каму імкнецца перадаць не толькі школьныя навукі, але любоў да людзей, усяго жывога, да Радзімы.
Зала шчодра дзякавала за віншаванні. Апладысментамі і авацыямі праводзілі са сцэны работнікі адукацыі і артыстаў раённага Цэнтра культуры, і выхаванцаў Цэнтра творчасці раёна, і калег-творцаў — усіх, хто падрыхтаваў для іх выдатную канцэртную праграму, падарыў цудоўныя хвіліны адпачынку, стварыў сапраўднае свята.