Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 21 Февраль 2024 08:45

Асцярожнасць не бывае лішняй. У Бабруйскім раёне прайшоў штаб па папярэджанні АЧС і птушынага грыпу

Чарговае пасяджэнне штаба раённай камісіі па папярэджанні афрыканскай чумы свіней, птушынага грыпу, іншых эканамічна стратных хвароб жывёлы прайшло ў райвыканкаме з удзелам кіраўніка раёна Аляксандра Сухадольскага.

Члены штаба заслухалі справаздачы кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікоў зацікаўленых службаў па ліквідацыі раней выдадзеных прадпісанняў, намецілі мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву ў гэтым накірунку. Сярод апошняга — узмацненне работы па забяспечанасці жывёлагадоўчых аб’ектаў санпрапускнікамі, абавязковая апрацоўка дэзсродкамі транспарту, які абслугоўвае такія аб’екты, забарона на пранікненне на тэрыторыю ферм і комплексаў старонніх людзей, дзікай і хатняй бадзяжнай жывёлы і ў гэтай сувязі — арганізацыя работ па ўсталяванні агароджы на аб’ектах, дзе яна адсутнічае або пашкоджана, барацьба з грызунамі. У сувязі з не адзінкавымі выпадкамі рэгістрацыі па-за межамі Беларусі такой небяспечнай для жывёлы і чалавека хваробы, як бруцэлёз, кіраўнікам, галоўным зааветспецыялістам сельгасарганізацый, ветэрынарнай і іншым службам даведзена неабходнасць у пастаянным маніторынгу сітуацыі — абавязковаму лабараторнаму даследаванню бія- і патматэрыялу жывёлы, строгі падыход да выканання неабходных мер перасцярогі работнікамі жывёлагадоўчых аб’ектаў. Немалаважным, як было адзначана, з’яўляецца і выпрацоўка насцярожанасці ў насельніцтва да небяспечных хвароб жывёлы.

— Афрыканская чума свіней, птушыны грып, бруцэлёз — хваробы, якія здольны парушыць самую трывалую эканоміку. Вось чаму трэба быць максімальна абароненымі ад іх. А для гэтага нам з вамі — прадпрымаць усемагчымыя і ўсебаковыя меры прафілактыкі, ні ў якім разе не дапускаць фармалізму ў гэтым, — нацэліў на далейшую работу старшыня штаба, першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама-начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў.    

Прочитано 50 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.