Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 19 Февраль 2024 11:03

17 лютага прайшоў справаздачна-выбарчы агульны сход работнікаў СВК “Гігант”

Мерапрыемства адбылося ў Міхалеўскім сельскім Доме культуры. У якасці гасцей на сходзе прысутнічалі кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі, в. а. старшыні Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк і прафсаюзны лідар работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Аб выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці СВК за 2023 год далажыў старшыня сельгаспрадпрыемства Васіль Жук.

Аб праведзенай рабоце і планах на бягучы год далі справаздачу перад пайшчыкамі кааператыва і кіраўнікі службаў: ахоўнай, фінансавай, агранамічнай, будаўнічай і інш.

— Работа намі ў апошнія гады і непасрэдна ў 2023-м праведзена немалая, але і планаў па нарошчванні вытворчасці шмат. Таму хачу падзякаваць усім за працу і спадзяюся, што пастаўленыя на сёлетні год задачы абавязкова выканаем, — адзначыў Васіль Пятровіч.

Аляксандр Сухадольскі, выступаючы перад прысутнымі, адзначыў, что СВК “Гігант” быў і застаецца гаспадаркай-флагманам у раёне. Разам з падзякай калектыву ён ўручыў Лісты ўдзячнасці працаўнікам, чый унесак у мінулым годзе быў асабліва значны. Узнагарод удастоіліся работнікі “Гіганта” таксама ад Васіля Жука, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі СВК.

Агульным сходам абралі і новы склад праўлення сельгаспрадпрыемства на 2024-2027 гады, назіральны савет, новы прафсаюзны актыў і старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Прочитано 87 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.