Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 01 Февраль 2024 09:28

На пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі развіццё жывёлагадоўлі

Якія меры прадпрыняты і якія ў стадыі ажыццяўлення для павелічэння ў раёне валавой вытворчасці малака? Што перашкаджае асобным сельгасарганізацыям дасягнуць мінулагодніх паказчыкаў у малочнай жывёлагадоўлі? Як палепшыць сітуацыю з узнаўленнем статка? Якія прычыны прывялі і як папярэдзіць у далейшым выпадкі  падзяжу жывёлы? Гэтыя і іншыя тэмы былі разгледжаны на пазачарговым пасяджэнні Бабруйскага райвыканкама падчас абмеркавання пытання арганізацыі работы жывёлагадоўлі, узнаўлення статка і захаванасці буйной рагатай жывёлы за студзень. Узначаліў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, удзел прыняў пракурор раёна Генадзь Ярмак.

На 31 студзеня, як адзначыў у сваім дакладзе першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Жураўлёў, вытворчасць малака ў цэлым па раёне павялічылася да аналагічнага перыяду папярэдняга года на 0,6%, рэалізацыя малака — на 3,7%. Пры гэтым некаторыя сельгасарганізацыі росту аб’ёмаў вытворчасці і продажу малака ў студзені не забяспечылі. Тое самае датычыцца прыплоду цялят. Калі ў цэлым па раёне за першы месяц атрымана 848 галоў ці 101,9% да ўзроўню 2023 года, то ў радзе гаспадарак дапушчана зніжэнне прыплоду.

Аб рабоце, якая праводзіцца ў сельгаспрадпрыемствах, дзе ў студзені дапушчана зніжэнне вытворчых паказчыкаў, распавялі кіраўнікі гаспадарак і зацікаўленых службаў.

Між тым асноўнае, што патрабуецца, як адзначыў Аляксандр Сухадольскі, — выкананне працоўнай дысцыпліны ўсімі ўдзельнікамі вытворчага працэсу і кантроль за гэтым з боку райсельгасхарчу.

Генадзь Ярмак распавёў аб выяўленых парушэннях у сферы АПК раёна, якія садзейнічаюць невытворчаму выбыццю буйной рагатай жывёлы. Адначасова нагадаў пра адказнасць за гэта.

— У выпадку, калі дапушчана халатнасць да догляду жывёлы: скажам, няправільна выбралі схему вакцынацыі, не кантралявалі здароўе жывёлы, і гэта прывяло да падзяжу — значыць, людзі, якія не выканалі свае абавязкі, абавязаны кампенсаваць панесеныя па іх віне страты, — адзначыў пракурор.

Па выніках абмеркавання пытання пасяджэннем было выпрацавана рашэнне з указаннем дакладных мер, накіраваных на павелічэнне эфектыўнасці галіны. Кантролем за іх выкананнем стане штомесячная справаздача гаспадарак, райсельгасхарчу, службаў, у чыіх абавязках садзейнічаць развіццю жывёлагадоўлі.

Прочитано 94 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.