Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 31 Январь 2024 08:55

У Бабруйскім раёне прайшоў конкурс сярод выканаўцаў на народных інструментах

Раённы дзіцячы конкурс выканаўцаў на народных інструментах — навучэнцаў Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў ў актавай зале Цэнтра культуры. Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы ўзросту ад 8 да 14 год. Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі сваё творчае майстэрства на такіх народных інструментах як домра, гітара і балалайка.

Падтрымаць юных талентаў прыйшлі педагогі, родныя і сябры. Зала не стамлялася на авацыі і апладысменты, што, бясспрэчна, дадавала ўпэўненасці выканаўцам.

Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы ў розных узроставых групах. Уладальнікі прызавых месцаў узнагароджаны дыпломамі.

— Усе, хто сёння прыняў удзел у конкурсе, — таленавітыя і працалюбівыя, — адзначыла дырэктар раённай дзіцячай школы мастацтваў Алена Нарніцкая. — Жадаю, каб і ў новым годзе нашы класы поўніліся цудоўнай музыкай, каб у нашай школы было шмат перамог, каб усе былі здаровымі і шчаслівымі.

 

Прочитано 108 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.