Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 25 Январь 2024 15:49

У жывёлагадоўлі падвялі вынікі работы за мінулы год

Падведзены вынікі таго, як спрацаваў раён, а разам і сельскагаспадарчыя арганізацыі па вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы ў 2023 годзе.

Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, валавая вытворчасць малака за сту­дзень-снежань мінулага года ў цэлым па раёне павялічылася да 2022 года на 4,3% і склала 41 261,6 т. Калі аналіза­ваць у разрэзе гаспадарак, то рост вытворчасці дасягнуты ў СВК «Гігант» — 107,6%, ААТ «Міхалёўская Ніва» (117,5%), філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (101,1%), ААТ «Саўгас Кісялевічы» (113,7%) і ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (102,7%).

Удой на адну карову за сту­дзень-снежань 2023 года склаў 4854 кг, што на 245 кг болей за студзень-снежань 2022-га. Пры гэтым найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 7792 кг (+83 кг). Другі па велічыні паказчык у СВК "Гігант«— 6310 кг (+502 кг). Трэці — філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс» (6258 кг). Рэалізацыя малака за 2023 год у цэлым па раёне ўзрасла на 5,8% — да 37 850,3 т пры таварнасці малака 91,7%.

Вытворчасць (вырошчванне) БРЖ за мінулы год склала 4052,9 т або 112,1% да ўзроўню 2022 года. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме за студзень-снежань склалі 636 г ці на 34 г болей, чым у 2022 годзе. Вышэй за 700 г прывагі атрыманы ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 758. Другі па велічыні паказчык прывагаў дасягнуты ў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 656 г, трэці — у ААТ «Неўскі-Агра» (655 г).

Па дадзеных на 1 студзеня 2024 г., у раёне налічваецца 25 345 галоў буйной рагатай жывёлы або 100,5% да 1 студзеня 2023-га. Найбольшы прырост адзначаны ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (+332 галавы). Малочны статак — 8531 галава (100,9% да 1 студзеня 2023 г.). Найбольшы прырост таксама ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (+68 галоў).

Прочитано 61 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.