Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 12 Январь 2024 12:57

Меры прафілактыкі павінны безагаворачна выконвацца

Акцэнт на гэтым зрабіў першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў падчас чарговага пасяджэння штаба раённай камісіі па папярэджанні афрыканскай чумы свіней і птушынага грыпу на тэрыторыі раёна. Удзельнікамі мерапрыемства, якое прайшло ў райвыканкаме, сталі прадстаўнікі райсельгасхарчу, зацікаўленых службаў, кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый, у якіх  займаюцца свіна- і птушкагадоўляй.

Пасля заслухоўвання справаздачы галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Максіма Харытонава адносна ветэпідсітуацыі (яна застаецца спакойнай) члены пасяджэння заслухалі прадстаўнікоў гаспадарак аб выкананні раней выдадзеных прадпісанняў. У прыватнасці, старшыня СВК “Гігант” Васіль Жук далажыў аб мерах, якія прадпрыняты ў гаспадарцы, па ўсталяванні дэзбар’ера для сельгастэхнікі.

Немалаважным у прафілактыцы заносу на тэрыторыю раёна небяспечных хвароб жывёлы з’яўляецца, як было адзначана, работа з насельніцтвам. У гэтай сувязі Максім Харытонаў заўважыў, што такая работа вядзецца на пастаяннай аснове: распрацаваны і распаўсюджваюцца буклеты-памяткі сярод жыхароў, пра меры папярэджання вяскоўцы інфармуюцца пасродкам раённых СМІ. Роля апошніх у прафілактычнай рабоце, па словах Аляксея Жураўлёва, вялікая. І не лішнім будзе, як ён заўважыў, праз раённыя газету і сайт азнаёміць сяльчан і з такой небяспечнай для дробнай і буйной жывёлы хваробай, як бруцылёз. Выпадкі апошняй зарэгістраваны ў суседніх з Беларуссю краінах. Хвароба мае асаблівасць хутка распаўсюджвацца, таму  варта праяўляць насцярожанасць у дачыненні яе — своечасова паведамляць пра любыя выпадкі падзяжу жывёлы. 

На штабе была засяроджана ўвага і на такой актуальнай меры прафілактыкі афрыканскай чумы свіней, як рэгуляванне папуляцыі дзіка ў навакольных лясах: дадзеная жывёла лічыцца асноўным пераносчыкам хваробы. Работа ў гэтым накірунку, як патлумачыў прадстаўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, вядзецца на пастаяннай аснове. Сітуацыя, якая складваецца ў раёне на гэтую пару, не выклікае турбот.

Пры ўсім гэтым начальнік райсельгасхарчу заклікаў членаў штаба і прадстаўнікоў сельгасарганізацый у пытанні прафілактыкі трымаць руку на пульсе. 

— Эканамічныя страты ад АЧС, птушынага грыпу ды і іншых хвароб жывёлы — надзвычай вялікія. Таму ўсе прадпісанні кантралюючых служб павінны безагаворачна выконвацца. Гэта датычыцца як суб’ектаў гаспадарання, так і насельніцтва, — адзначыў ён.

Прочитано 108 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.