Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Январь 2024 09:30

Амаль на трэць павялічылі прывагі ў ААТ «Неўскі-Агра»

131,8% — такі тэмп росту сярэднесутачных прывагаў буйной рагатай жывёлы забяспечылі ў ААТ «Неўскі-Агра» па выніках 11 месяцаў 2023 года. У цэлым жа вырошчванне БРЖ за сту­дзень-лістапад склала ў гаспадарцы 125,7% да адпаведнага перыяду мінулага года.

Такога выніку ў мясным напрамку ўдалося дасягнуць, па словах дырэктара сельгас­прадпрыемства Міхаіла Стрыжэўскага, дзякуючы найперш тэхналагічнаму падыходу да рацыёнаў кармлення жывёлы, паляпшэнню якасці корму, якога сёлета нарыхтавалі дастаткова. А таксама зладжанасці жывёлагадоўчых калектываў, дзе кожны разумее — велічыня заробку напрамую залежыць ад велічыні працоўнага ўнёску.

Вялікія маразы апошніх дзён звычайна дадаюць турбот жывёлагадоўлі. «Між тым мы працуем у штатным рэжыме, забяспечваем неабходны парадак на аб’ектах, каб жывёла была своечасова накормлена і напоена», — адзначыў кіраўнік.

Прочитано 95 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.