Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 04 Январь 2024 17:10

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў у Вішнёўцы наведаў міністр па падатках і зборах

Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка наведаў сёння аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Разам з міністрам удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, начальнік інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці Алена Бода, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Пясоцкая. Сустрэча з калектывам і жыльцамі аддзялення адбылася ў межах рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

Віншуючы састарэлых і інвалідаў з Новым годам і надыходзячымі Калядамі, Сяргей Налівайка пажадаў ім моцнага здароўя, цеплыні і ўвагі з боку родных і людзей, якія ўсклалі на сябе абавязак клапаціцца пра нямоглых. У якасці падарунка ўручыў сертыфікат на набыццё мэблі для жылых пакояў аддзялення.

Падзяку пажылым людзям, якія сваёй, зачастую надзвычай нялёгкай, працай удзельнічалі ў збудаванні трывалага падмурка сённяшняга мірнага і стваральнага жыцця выказаў, уручыўшы ўстанове падарунак, і дэпутат парламента Уладзім Гацко.

Таццяна Варанко, якая ўзначальвае Бабруйскую раённую арганізацыю ГА «Беларускі фонд міру», разам з іншым адзначыла, што, дзякуючы дзяржаўнай сацыяльнай палітыцы і зацікаўленасці раённай улады, дзякуючы зладжанай рабоце каманды раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, без увагі і адпаведнага догляду не застаецца ніводны жыхар раёна, хто мае ў тым патрэбу. Ад раённай арганізацыі Беларускага фонду міру кожнаму састарэламу чалавеку быў уручаны навагодні цукеркавы падарунак.

Пра сацыяльную ўстанову, калектыў работнікаў і жыльцоў, выдатныя бытавыя ўмовы, занятак састарэлых і інвалідаў у вольны час распавяла дырэктар Бабруйскага ЦСАН Таццяна Тарасевіч. Яна шчыра падзякавала гасцям за навагоднія падарункі, у якасці прызнання ўручыла ім змайстраваныя жыльцамі сувеніры.

— Рэспубліканская дабрачынная акцыя для састарэлых людзей «Ад усёй душы», якая праходзіць зараз па краіне і якую ініцыяваў Прэзідэнт Беларусі — гэта яшчэ адна магчымасць падзякаваць людзям, якія працавалі на карысць дабрабыту краіны. Тое, што мы сёння маем, што імкнемся ствараць і развіваць — базуецца на фундаменце, які стварылі папярэднія пакаленні, у тым ліку людзі, якія цяпер маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, знаходзяцца ў сацыяльных установах, — адзначыў міністр.

Прочитано 126 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.