Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Декабрь 2023 14:47

У Бабруйскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны

Чарговае пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войнаў і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшло ў раённым выканаўчым камітэце. Узначаліў работу групы начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін.

Члены групы абмеркавалі вынікі работы, якую ставілі перад сабой на мінулым пасяджэнні, а таксама намецілі задачы на перспектыву.

— Мы паставілі перад сабой задачу — супаставіць дадзеныя друкаванай версіі кнігі “Памяць. Бабруйскі раён” з электронным рэгіянальным банкам дадзеных “Кніга памяці Бабруйскага раёна”, дзе ўтрымліваюцца звесткі пра ўсіх воінаў, захаваных на тэрыторыі раёна. Праверку гэтую мы завяршылі 20 снежня, усе члены групы з ёй справіліся. Як і меркавалася, недакладнасцяў выяўлена нямала — супярэчлівая інфармацыя больш як па 150-ці абаронцах Айчыны. Наступны этап, які намецілі прайсці, — скрупулёзна праверыць, суаднесці інфармацыю пра неўвекавечаных воінаў з архіўнымі дадзенымі, каб мець падставу прыняць канчатковае рашэнне па іх увекавечанні і, што асабліва важна, — устанавіць дакладнае месца, дзе, у якой мясцовасці чалавек павінен быць увекавечаны: гэтая інфармацыя ў розных крыніцах розніцца. Работа немалая, патрабуе дакладнасці, таму падыход да яе павінен быць надзвычай адказным. Кіруемся прынцыпам: працаваць не на колькасць, а на якасць, — расказаў Дзмітрый Вяроўкін.

Ён жа засяродзіў увагу на знойдзенай новай інфармацыі адносна магчымага захавання ў Слабодцы шасці жыхароў Бабруйска яўрэйскай нацыянальнасці, ахвяр генацыду беларускага народа. Задача групы — устанавіць дакладнасць дадзенага факта і імёны загінулых (у кніжнай крыніцы яны згадваюцца часткова або толькі занятак людзей) і ўвекавечыць.

Работа, якая праводзіцца раённай групай і ў цэлым на Бабруйшчыне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, — шырокая і шматгранная. Як паведаміў член групы, кіраўнік пошукавага атрада “Абяліск” Сяргей Поразаў, у сёлетнім лістападзе, падчас пошуку няўлічанага воінскага захавання ў раёне Яловікаў у Бабруйску, знойдзены медаль “За адвагу”. Зроблены ў адпаведныя органы запыт устанавіў прыналежнасць медаля Грыбачу Фёдару Іларыёнавічу, ураджэнцу Унечскага раёна Арлоўскай вобласці Расіі, які загінуў у раёне Яловікаў 29 чэрвеня 1944 года, у дзень вызвалення Бабруйшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цяпер вырашаецца пытанне па пошуку родных яфрэйтара 129-й стралковай дывізіі (захаваны ў в. Сычкава, яго імя ўвекавечана на мемарыяльнай пліце брацкай магілы побач з імем Героя Савецкага Саюза Міхаіла Селязнёва) і перадачы ім узнагароды. Медаль 20-гадовы воін атрымаў у сакавіку 1943 года за праяўленыя ў баі адвагу і мужнасць. Знаходзячыся з невялікай групай байцоў на самым небяспечным участку, асабіста, агнём свайго ручнога кулямёта, знішчыў больш за 10 фашыстаў, а астатнія, нягледзячы на колькасную перавагу, былі вымушаны адступіць і панеслі вялікія страты.

Прочитано 127 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.