Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Декабрь 2023 16:45

Каменскую школу-інтэрнат наведалі госці з навагоднімі падарункамі

У цудоўнай казцы апынуліся ўсе, хто прысутнічаў сёння на навагодняй ёлцы ў Каменскай спецыяльнай школе-інтэрнаце. Удзельнічаючы ў захапляльным відовішчы, выхаванцы школы, дзякуючы прафесіяналізму педагогаў, раскрылі шырыню сваіх творчых здольнасцяў, чым парадавалі не толькі калектыў установы, але і гасцей, якіх традыцыйна сабралася на навагодняе свята нямала.

Павіншаваць выхаванцаў і работнікаў школы-інтэрната з надыходзячымі Новым Годам і Калядамі, пажадаць ім здароўя, шчасця, выдатнага настрою, мірнага неба над галавой, а дзецям яшчэ — абавязкова знайсці сябе ў жыцці, уручыць падарункі прыехалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага  Саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Марынічаў, генеральны дырэктар Кіруючай кампаніі холдынга “Бабруйскаграмаш” Алег Корсак, начальнік ЦБП у г. Бабруйску  ААТ “Белаграпрамбанк” Андрэй Грышчанка, дырэктар Бабруйскага ПМК Руслан Брэгман, дырэктар ААТ “Бабруйсксельмаш” Андрэй Бандарчук, настаяцель Свята-Іверскага храма  айцец Сергій, старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Анатоль Шэлег і іншыя.

— Дзякуй калектыву дзяцей і дарослых за цудоўнае свята, якое дазволіла на крышачку апынуцца ў дзяцінстве, дзякуй за атрыманыя цудоўныя ўражанні. Хачу сказаць, што ў краіне зараз праходзіць выдатная акцыя “Нашы дзеці”, дзякуючы якой не будзе абдзелена ўвагай, не застанецца без падарунка ніводнае дзіця, — адзначыў Сяргей Савіцкі.  

І першы намеснік старшыні аблвыканкама, і іншыя госці ўручылі школе-інтэрнату і яе выхаванцам навагоднія падарункі. За што дырэктар установы Сяргей Быкаў шчыра падзякаваў жаданым гасцям, а хлопчыкі і дзяўчынкі ўручылі ім самастойна змайстраваныя сувеніры. Пасля гэтага ўсе, хто быў у зале, закружыліся ў навагоднім карагодзе і зрабілі фотаздымак на памяць.  

 

 

 

Прочитано 55 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.