Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Декабрь 2023 11:12

Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў надзённыя пытанні

97-е пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам намесніка старшыні райсавета дэпутатаў Зінаіды Трубачка прайшло ў райвыканкаме ў сераду.

Члены пасяджэння абмеркавалі работу, якая праводзіцца ў раёне па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” у 2023 годзе — дакладчыкам выступіў начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама Віктар Румілаў; прыняцце мер па выкананні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб’ектах гандлю Кіраўскага райспажыўтаварыства (далажыў галоўны ўрач Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дзмітрый Лайтар) і прыцягненне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца (аб выніках дадзенай работы і планах на бліжэйшую перспектыву распавяла намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Мазурчык).

 

Па кожным з абмеркаваных пытанняў пасяджэнне прыняло адпаведныя рашэнні, якія, як  лічаць члены прэзідыума райсавета дэпутатаў, павінны будуць садзейнічаць стабілізацыі дзейнасці ў гэтых накірунках.

Прочитано 58 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.