Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Декабрь 2023 10:49

Прадуктыўнасць дойнага статка павялічылася

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, на 1 снежня ў раёне налічвалася 25 550 галоў буйной рагатай жывёлы або 102,6% да адпаведнага перыяду мінулага года. Найбольшы прырост (+574 галавы) атрыманы ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».

Малочнага статка ў раёне налічваецца 8524 галавы ці 100,8% да 1 снежня 2022 года. Найбольшы прырост кароў зноў жа ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (+61 галава).

Вырасла з пачатку года, у параўнанні да папярэдняга, вытворчасць малака ў цэлым па раёне на 4,7% і склала 34 917,3 т. Непасрэдна за лістапад вытворчасць склала 3203,8 т або 104% да ўзроўню мінулага года.

Удой малака на рагулю за студзень-лістапад у цэлым па раёне склаў 4462 кг, што на 245 кг болей за адпаведны перыяд мінулага года. У разрэзе сельгасарганізацый найбольшая прадуктыўнасць статка дасягнута ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 7082 кг. Рэалізацыя малака ў цэлым па раёне ўзрасла на 5,9% — да 34 752,4 т пры таварнасці малака 91,7%.

Што да мясной галіны, то вырошчванне буйной рагатай жывёлы за студзень-лістапад склала 3749,6 т або 114,1% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Сярэднесутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме жывёлы за 11 месяцаў склалі 640 г, што на 40 грам болей, чым па выніках 11 месяцаў леташняга года. У ААТ «Саўгас Кісялевічы» прывагі атрыманы звыш 700 г, а дакладна — 762 г.

Прочитано 63 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.