Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 14 Декабрь 2023 08:15

Сваёй прафесіяй ганаруся: у Бабруйскім раёне прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства

Конкурс на Бабруйшчыне ладзіцца штогод. Сёлета яго ўдзельнікамі сталі восем чалавек — прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі: АПК, адукацыі, лясной гаспадаркі. Свае прафесіі прадставілі Яніна Зуб, сакратар СВК “Гігант”; Віялета Латышава, педагог БДАЭК; Вікторыя Усава, настаўніца Туголіцкай СШ; Дзіяна Сычыхіна, галоўны ветэрынарны ўрач філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”; Ангеліна Старавойтава, настаўніца Осаўскай БШ; Анастасія Брэль, настаўніца Гарбацэвіцкай СШ; Анастасія Лаўрынёнак, тэхнік-будаўнік ААТ “Неўскі-Агра”, і Аляксандр Букас, майстар лесу Даманоўскага лясніцтва Бабруйскага лясгасу.

Маладыя людзі па-сур’ёзнаму і з гумарам расказалі пра свае прафесіі, падзяліліся ўражаннем ад абранага занятку і тым, чаму перавагу аддалі менавіта гэтай справе жыцця. А разам  прадэманстравалі інтэлектуальныя і творчыя здольнасці і тое, як умеюць камунікаваць з калектывам (групы падтрымкі не стамляліся на авацыі і апладысменты).

Нягледзячы, што ўсе без выключэння ўдзельнікі выдатна падрыхтаваліся да конкурсу, цудоўна прадставілі свае прафесіі, не абыйшлося без пераможцаў. Журы пад началам намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяны Варанко прыйшло да высновы ўзнагародзіць Дыпломам 1 ступені Аляксандра Букаса. 2 і 3 месцы прысуджаны адпаведна Вікторыі Усавай і Анастасіі Лаўрынёнак. Іншыя канкурсанткі ўдастоены дыпломаў удзельніка ў розных намінацыях.  

 

Прочитано 98 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.